Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Апакаліпсіс працягваецца – зносяць цэлы гістарычны квартал ў “Новым Свеце”
26 траўня 2006 года

Спадзяванкі на тое, што хоць надыход фестывалю нацыянальных культураў зможа крыху супакоіць занадта актыўных будаўнікоў, былі дарэмныя. Ужо ў чэрвені Горадня пазбавіцца цэлага гістарычнага квартала ў “Новым Свеце”.

Тое, што даводзіцца чуць больш-менш удумліваму чалавеку па гарадзенскім тэлебачанні можа выклікаць стан блізкі да шызафрэніі. На працягу паловы году некалькі разоў мянялі сваё меркаванне наконт таго ці трэба рэканструяваць стары мост, а зараз уразілі ўсіх абсалютным перлам. Калі яшчэ два тыдні таму адсутнасць грунтоўных археалагічных раскопак на плошчы абгрунтоўвалі тым, што гэтак званую рэканструкцыю трэба паспець закончыць да пачатку фестывалю, то зараз спакойна заявілі, што Фестываль будзе праходзіць у парку Жылібера, а Савецкую будуць спакойна “рэканструяваць” далей. Дык што!? НЕ ПАСПЕЛІ!

Паўстае пытанне – ЯКОЕ ІСНУЕ ТАДЫ АПРАЎДАННЕ ТЫМ, ХТО ЗНІШЧАЎ НА ПЛОШЧЫ СТАРЫЯ ПАДМУРКІ І 4-МЕТРОВЫ КУЛЬТУРНЫ СЛОЙ?

ХТО Ў ТАКІМ ВЫПАДКУ АДКАЖА ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ СПАДЧЫНУ, ЯКУЮ РАЗАМ З КУЛЬТУРНЫМ СЛОЕМ З ПЛОШЧЫ ВЫВЕЗЛІ НА СМЕТНІК?

Фестываль, канешне, таксама будзе невясёлы. Напэўна, не будуць запрашаць ні кіраўнікоў дзяржавы, і нікому не ўручаць узнагароды за выдатную “рэканструкцыю” горада. Народ з бутэлькамі піва ў руках будзе гуляць па рэканструяваным вулачкам і наладжваць пікнікі на пясчаных узгорках пасярод гор пліткі на Савецкай плошчы. Але гэта дробязі – самае сумнае наперадзе...

Адзін з самых лепшых прадстаўнікоў
канструктывізму ў Горадні,
вул. 17 верасня 2/1

Пашыраецца вуліца Горкага. Квартал дамоў паміж вуліцамі Астроўскага, Горкага і 17 верасня мае быць знесены, сярод іншых дамоў павінны знішчыць дом 2/1 па вул. 17 верасня – былая крама “Гарачы хлеб” – адзін з самых прыгожых дамоў у стылі канструктывізму ў нашым горадзе. Адбудзецца гэта літаральна праз 1-2 тыдні.

Разам з дамкамі па вул. Горкага будзе зносіцца шэраг дамоў па вул. Віленскай ў ваколіцах Рэмбыттэхнікі. Усё гэта толькі частка плана па пашырэнні вул. Горкага і Віленскай з мэтай поўнасцю засыпаць Граднічанку, пусціць па ёй аўтамабільную трасу, навечна замацаваўшы такім чынам у цэнтры горада агромністыя аўтамабільныя плыні.

ЦЭНТР ГОРАДА ПАВІНЕН БЫЦЬ ПЕШАХОДНЫМ. НЕ АДДАМО НА ЗНІШЧЭННЕ СТАРЫЯ ГАРАДЗЕНСКІЯ БУДЫНКІ.


Чытайце таксама:

15.11.2005 Другая Няміга або аб зносе дамоў на вуліцы Горкага

01.12.2005 Эпітафія дому або пра гарадзенскі канструктывізм

26.04.2006 “Диалог эпох на площади или не навреди фундаментам старинных зданий”

24.04.2006 Война гродненских властей с историей Беларуси

15.04.2006 Інфармацыйная даведка аб стане “рэканструкцыі” гістарычнай часткі горада Гродна


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
сем восем тры чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

Сяргей

23-06-2006, 10:00

не аддамо. але ж у нас ня чога не зробiш таму шта усiм усе да фенi.
калi пачыныць змагацца за нашу спадчыну для пачатку трэба давесцi да народу что робiцца i папрасiць дапамогi бо адныя вучоныя i самасвядомыя людзi нiчога не зробяць бо мала такiх, а большасць людзей у Гродне нават не ведае что улады пачалi беспрыдзельнiчаць.
Таму трэба что та рабiць ня толькi размовамi з уладамi але ж i давесцi да людзей i заклiкнуць да барацьбы за гiстарычный цэнтр Гароднi.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны                             
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.

ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
 
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
 
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.

Ганна Аўчыннікава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Гараднічанская 23

Слаўнае імя

Амельянчык Мікалай Мацвеевіч (1899 – ?)
грамадскі дзеяч, самадзейны акцёр, арганіст у лютэранскай кірсе

Чытайце ў Бібліятэцы

Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі
Дзясятка архітэктурных помнікаў, якія маюць у першую чаргу новапаўстаць, аднаўленьне якіх верне колішнюю веліч і прыгажосьць нашай любай Горадні. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць