|
Знясуць апошні дом па вуліцы Крывой 9 ліпеня 2009 года
Вуліцы Крывой даўно няма, апошні яе дом мае цяпер адрас Вялікая Траецкая 47. Сёння гэты будынак, цікавы прыклад «цаглянага» стылю ў гарадзенскай архітэктуры пачатку ХХ ст., дажывае апошнія дні.
Дом па вуліцы Вялікая Траецкая, заціснуты паміж банкам і падатковай інспекцыяй, знаёмы многім гарадзенцам, якія бачаць яго, ідучы да моста праз Гараднічанку па дарозе ў Каложскі парк. Будынак, пабудаваны ў самым пачатку ХХ ст., прыцягвае да сябе ўвагу выключна цікавымі дэталямі архітэктурнага аздаблення фасада (надваконныя карнізы, падваконнікі, дэкаратыўныя лапаткі, выкарыстанне каляровай чырвонай цэглы). Для гарадзенскіх уладаў і архітэктараў добрай справай было б захаваць прынамсі фасадную сценку гэтага дома, які нават сёння не згубіўся паміж навакольнымі будынкамі. Між тым рабіць гэтага ніхто не збіраецца, жыхары з дома ўжо выселены і хутка да яго пад’едзе экскаватар…
Яшчэ адзін цікавы момант - фасад дома мае «крывую», «ламаную» форму. Звязана гэта рэдкая для архітэктуры нашага горада асабліваць дома з тым, што будынак убудоўваўся ў выгін вуліцы, таму і мае такі цікавы выгляд. Падобны будаўнічы прыём ужыты толькі яшчэ ў адным доме па сучаснай вуліцы Сацыялістычнай.
Запланаваны знос будынка мае сваёй галоўнай мэтай канчатковае вызваленне тэрыторыі для запланавага гарадзенскімі ўладамі велізарнага будынка ПРАКУРАТУРЫ, чарговага адміністрацыйнага монстра са шкла і бетона, які павінен з’явіцца цягам наступнага года на пустыры за галоўнай гарадзенскай сінагогай. Аб планах узвядзення пракуратуры на месцы, дзе культурны археалагічны слой большы, чым на Савецкай плошчы, мы напішам у хуткім часе.
Чытайце таксама: 28.10.2008 Некалькі словаў аб наступствах рэканструкцыі Старога моста
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Grodnienko
|
Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie.
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu.
Twoją przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody.
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został z Grodno przeniesiony,
choć tu działał niestrudzony.
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał...
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi.
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.
Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995.
№1 (15). S. 24-25
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Мадэрн па Сацыялістычнай 44
|
|
|
|
Слаўнае імя
Бергман (Кучкоўская) Аляксандра Рыгораўна (1.05.1906 – 2006) актывістка камуністычнага руху Заходняй Беларусі, даследчыца рэвалюцыйна-вызваленчы рух Заходняй Беларусі ў 1920-30-х гадах |
Чытайце ў Бібліятэцы
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі
Дзясятка архітэктурных помнікаў, якія маюць у першую чаргу новапаўстаць, аднаўленьне якіх верне колішнюю веліч і прыгажосьць нашай любай Горадні.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|