|
Гісторыя Горадні ў пытаннях і адказах 1 чэрвеня 2009 года
Студэнт Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта выдаў зборнік пытанняў і адказаў па гісторыі Горадні.
Ситкевич С.А., В.В. Гончарук. 100 вопросов и ответов из истории Гродно. – Гродно: ГрГМУ, 2009. – 56 с.
Кніжачка, аб якой хочацца сказаць некалькі словаў, – выдатны прыклад таго, калі справы і падзеі пачынаюць пераўтварацца ў гісторыю, пачынаюць жыць сваім, асобным жыццём і выкрэсліць іх з гісторыі ўжо немагчыма.
Студэнт педыятрычнага факультэта ГрДзМУ Віктар Ганчарук разам з загадчыкам кафедры гуманітарных навук Сяргеем Сіткевічам склалі і выдалі цікавую кніжку, у якой у форме адказаў і пытанняў расказваецца аб гісторыі нашага слаўнага горада. Аўтары правялі вялікую працу, збіраючы матэрыял для сваёй кніжкі. Таму на яе старонках мы знаходзім не толькі звесткі пра вялікіх жыхароў Горадні, самыя выдатныя яе архітэктурныя помнікі, але і чытаем аб рэчах, якія жаданнем гарадзенскіх «рэканструктараў» назаўсёды павінны былі сысці ў нябыт. Напрыклад з кнігі можна даведацца аб тым, дзе ляжалі бетонныя пліты з надпісам «Магістрат м. Гродна», калі быў знішчаны паравы млын на вуліцы Васілька, расказваецца аб «залатой горцы» і Новым Свеце. Кніга аздоблена фотаздымкамі. Трымаючы такую кніжачку ў руках (шкада, што тыраж яе ўсяго 70 экземпляраў), зусім не хочацца шукаць нейкую нагоду для яе крытыкі, хочацца толькі заахвоціць яе аўтараў і іншых гарадзенцаў да папулярызацыі гісторыі Горадні ў такім накірунку.
Апошнія каментарыі:
|
|
Мне жена купила в киоске медуниверситета за 2800, а когда попросил купить для знакомого, оказалось закрыто - все ушли на фронт (т.е. в отпуск). Занимайте очередь! |
|
|
панове, здаецца, адказ відавочны - НІДЗЕ! |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 5)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гародня
|
Горад мой, бяссонніца мая!
Як жа не спяваць табе, скажы!
Свеціш майму Краю, як маяк,
на яго заходняе мяжы.
З плеч сваіх не сцёр па сёння ты
шэрых дзён, пажарышчаў сляды -
ды хачу я ў песні славіць тых,
хто цябе будуе маладым!
Родны, старажытны малады,
сведка ўсіх маіх надзей і спраў...
Прагну я, каб гэтак і заўжды,
нібы сёння ноччу, ціха спаў.
Спі... А я і Нёман удваіх
пастаім на варце сноў тваіх...
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Барысаглебская (Каложская) царква к. ХІ ст.
|
|
|
|
Слаўнае імя
Дзекуць-Малей Лукаш (Лука) Мікалаевіч (1.10.1888 – 20.01.1955) адзін з ініцыятараў стварэння Грамады беларускай моладзі, прасвітар беларускіх баптыстаў і прапаведнік, выдавец малітоўніка на беларускай мове, перакладчык рэлігійных тэкстаў |
Чытайце ў Бібліятэцы
Інтэрв’ю з гісторыкам Юрым Гардзеевым аб яго новай кнізе
Новая кніга Юры Гардзеева называецца “Соцыятапаграфія Гародні ў XVIII ст.” Гэта кніга – адна з найлепшых кніг аб гісторыі нашага горада.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|