Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

«Osiedle Robotnicze», або што будавалі для гарадзенскіх рабочых у 1930-х гг.
21 сакавіка 2009 года

Кароткая гісторыя першага гарадзенскага «спальнага мікрараёна», пабудаванага больш за 70 гадоў таму.

Гэты раён Гродна хаваецца ад вачэй большасці жыхароў горада за яблынямі і грушкамі невялікіх садоў. Аднак калі нехта з цікавых да гісторыі гарадзенцаў раптам трапляе на вул. Брацкую ці Перамоганосную, яго позірку адчыняецца даволі цікавы малюнак – шэраг стандартных незвычайнай формы будынкаў па абодва бакі дарогі. Адразу зразумела, што раён быў пабудаваны паводле спецыяльнага праекта.

Яшчэ ў пачатку 1930-х гг. у горадзе жыло даволі шмат сем’яў бяздомных рабочых, некалькі дзесяткаў якіх жыло ў зямлянках на т.зв. Слімаку (назва нейкага закутка нашага горада). У 1932 г. магістрат праявіў ініцыятыву ў справе набыцця гэтым сем’ям дзялянак для невялікіх агародаў. Урэшце было вырашана прызначыць для будаўніцтва дамоў для бяздомных 11,6 га тэрыторыі, паміж скідзельскім трактам і шашой на Ліду, атрыманыя ад маёнткаў “Станіславоў” і “Друцк”. Планавалася выкарыстаць 74 пляцы. Пасля банкаўскіх крэдытаў вясной 1936 г. пачалося будаўніцтва 41 дома, якое было скончана пад восень гэтага года (паводле падлікаў аўтараў артыкула было пабудавана 42 дамкі). Раён атрымаў назву “Osiedle Robotnicze” (Рабочы мікрараён ці квартал).

Першая чарга будынкаў была пабудавана па аднаму боку вул. Перамоганоснай (у тыя часы яна называлася Zwycięska і некаторыя мясцовыя жыхары кажуць, што будаўніцтва гэтых дамоў вялося ў 1935 г., хаця гэта мабыць не адпавядае рэчаіснасці). Гэта былі дамы, павернутыя фасадам да гэтай вуліцы пад нумарамі №№24/26, №№20/22, №№16/18, №№12/14, №№8/10, №№4/6. Іх можна аднесці да першага тыпу пабудоў Рабочага квартала. Будавалася цагляная сценка брандмаўэра, а да яе прыбудоўваліся два дамы, дахі якіх спускаліся ў бакі ад цаглянай сцяны. Дом меў адзін вялікі пакой і кухню (па аднаму пакою маюць і дамы іншых тыпаў у Рабочым квартале).

Далей была забудавана вул. Брацкая і частка сучаснай вул. Белуша. Будынкі, павернутыя фасадам да вул. Белуша, а таксама дамы ў пачатку і напрыканцы вул. Брацкай складалі другі тып пабудоў: яны таксама мелі пасярэдзіне брандмаўэр, але схіл даху ішоў не ўбакі, а назад. Гэта будынкі па вул. Белуша №34 і вул. Перамоганосная №2, вул. Белуша №32 і вул. Брацкая №1, вул. Белуша №26 і вул. Брацкая №2, а таксама па вул. Брацкай №№4/6, 3/5, 24/26, 23/25.

Трэці тып будынкаў складаюць забудову ў глыбіні вуліцы Брацкай. Гэта «адзінарныя» дамкі з адхіленым назад дахам (вул. Брацкая №8, 10, 12 , 14, 16, 18, 20, 22, 7, 9, 11, 13, 15, 17, 19, 21).

Дамкі мелі вельмі прыстойны і выгляд і, трэба меркаваць, былі цудоўнай знаходкай для тагачасных бяздомных гарадзенцаў. Кожны дом каштаваў 5 тыс. злотых, аднак выплата яго коштаў расцягвалася на трыццаць год. Цікавы выгляд дамоў (форма вокнаў і даху прыдае ім выразныя рысы стылю канструктывізму), цэльная задума планіроўкі квартала, невялічкія агароды надавалі раёну непаўторны каларыт.

Як кажуць сучасныя жыхары, дамы пабудаваны вельмі якасна (вельмі моцны фундамент, дрэва сценаў і інш.). Менавіта таму за прамінулыя семдзесят год квартал страціў не так шмат будынкаў, а роўна палова дамоў дайшла да нас у амаль не змененым выглядзе. У большасці дамы Рабочага квартала не зносяцца ўладальнікамі, а абкладаюцца цэглай, да іх дабудоўваюцца паверхі, гаражы і інш. Параўноўваючы стан Рабочага квартала з забудовай Настаўніцкай калоніі, адразу бачыш, наколькі дапамагло будынкам Рабочага квартала тое, што яны былі заўсёды ў руках нейкага аднаго гаспадара. Вялікія канструктывісцкія дамы Настаўніцкай калоніі былі галоўным чынам камунальнай уласнасцю і таму часовыя іх жыхары зусім не клапаціліся аб стане сваіх жытлаў.

З моманту, калі на ўскрайку Гродна з’явіўся Рабочы квартал, прамінула шмат дзесяцігоддзяў, даўно няма “панскай Польшчы”, а гродзенцы па-ранейшаму радуюцца сваім дамкам і не наракаюць на іх. Здаецца, прыходзіць час, каб узяць пад ахову хоць некалькі будынкаў Рабочага квартала, надаць ім аўтэнтычны выгляд і захаваць для будучага кавалачак горада, які можна смела назваць “першым спальным мікрараёнам Гродна”.

Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаны звесткі з артыкула: Jan Jerzy Milewski. Grodno – miasto i ludność w okresie międzywojennym // Grodno w XVIII wieku. Miasto i ludność, Białystock, 1997. S. 191-206)

Кароткая інфармацыя аб стане будынкаў Рабочага квартала (сакавік 2009 г.)

Вул. Перамоганосная

№№24/26 – абодва дамы абкладзены сайдынгам.

№№20/22 – дом №20 абкладзены сайдынгам.

№№16/18 – захаваліся добра, нязначныя дабудовы.

№№12/14 – дом №12 абкладзены цэглай.

№№8/10 – захаваліся добра, нязначныя дабудовы.

Вул.Белуша №34 і вул. Перамоганосная №2 – захаваліся добра, стан будынкаў фактычна аўтэнтычны.

Вул.Белуша №32 і вул. Брацкая №1 – будынак па вул. Брацкай абкладзены цэглай.

Вул.Белуша №26 і вул. Брацкая №2 – перабудаваныя.

Вул. Брацкая

№№4/6 – захаваліся добра

№8 – не існуе

№10 – перабудаваны

№№13, 14, 16 – не існуюць

№18 – перабудаваны

№20 – абкладзены цэглай

№22 – абкладзены цэглай

№№24/26 – захаваліся добра

№23/25 - №23 зруйнаваны

№21 – абкладзены цэглай

№19 – захаваўся добра

№17 - зруйнаваны

№15 – захаваўся добра

№13 – захаваўся добра

№11 – захаваўся добра

№9 – захаваўся добра

№7 - перабудаваны

Рабочы квартал на карце Гродна 1937 г.

Вул. Перамоганосная №№16/18

Вул. Перамоганосная №№ 12/14

Вул. Перамоганосная №№24/26. Будынкі поўнасцю абкладзены сайдынгам

«Здвоены дом» па вул. Белуша №34 і Вул. Перамоганоснай №2

Вул. Брацкая №№4/6

Від на вуліцу Брацкую

Вул. Брацкая № 13

Вул. Брацкая № 19

Вул. Брацкая №№ 24/26

Будынкі па вуліцы Брацкай. Ацалеў толькі дом №25. Дом №23 зруйнаваны,
аб ім нагадвае толькі тынкоўка пакоя на сцяне брандмаўэра

Дабротныя драўляныя будынкі, абкладзеныя цэглай,
пераўтварыліся ў неблагія катэджы са ўсімі выгодамі (будынкі)

Від на будынкі Рабочага квартала з вул. Белуша


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры нуль сем чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Наталья

28-09-2009, 01:22

Слимак - часть территории нынешнего Центрального рынка. Он располагался напротив входа на Старое кладбище на Антонова и занимал участок, где сегодня находится Нижний рынок на Центральном. Только тогда это был холм.
Еще в 60-е годы при советской власти там оставались землянки, накрытые досками. Это был еще тот Шанхай с какими-то фанерками и картонками, прикрывающими щели. Обитали там алкаши и бомжи. Даже днем было страшновато проходить мимо.

  

Feliks Niezelazny

24-03-2009, 00:49

Super ciekavaja sprava. Daunym dauno nie adkryu dla sabie chakhosti novaha, ale hetikh damau nie zauvazhyu... F.

  

sembat

21-03-2009, 22:18

Один из этих домов, на Братской,несколько лет назад купил мой друг детства. До этого я и не догадывался о существовании таких интересных домов с односкатной крышей. По техпаспорту дом был 1936 года. Конечно друг купил дом ради земли. Поэтому домик почти сразу разобрал. Фундамент был действительно прочный, но и он не устоял. Так что теперь на этом месте стоит современный коттедж. Единственный недостаток этого микрорайона - отсутствие канализационного коллектора. Микрорайон старый, почти центр города.А канализации нет и не будет( не возможно оказывается сделать !) Поэтому все новые владельцы закапывают несколько колец от колодца в землю и регулярно вызывают спецмашину.
Ещё меня заинтересовал вопрос, а не будут ли сносить Вас всех. На что мой друг твёрдо ответил - нет ! Он узнавал у архитектора города - и тот сказал что генпланом Гродно здесь запланирован микрорайон частной застройки. А что будет дальше - поживём увидим.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Grodnienko


Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie. 
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu. 
Twoją  przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą  fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody. 
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został  z Grodno przeniesiony,
choć  tu działał niestrudzony. 
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał... 
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi. 
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią  pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.

 Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995. 
№1 (15). S. 24-25

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Бардзюры "Magistrat m. Grodna"

Слаўнае імя

Марцінчык Мікалай Міхайлавіч (16.12.1901 – 23.05.1980)
старшыня Беларускага студэнцкага саюзу, рэдактар часопіса “Студэнцкая думка”, намеснік старшыні Галоўнага праўлення ТБШ

Чытайце ў Бібліятэцы

Послевоенный Гродно. Часть Первая. Советская площадь
25 студзеня 2010 года
Читателю предлагается цикл публикаций Викторая Саяпина, в основу которого легли черно-белые фотографии и авторские воспоминания 40-45-летней давности. Эти фотографии и воспоминания детских и юношеских лет, как в старой кинохронике оживили картинки жизни и быта гродненцев 60-х годов XX столетия. Для сравнения предлагаются фотографии этих же улиц, домов, площадей, сделанные в настоящее время с тех же самых точек. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць