Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Стары Млын на Татарцы
28 ліпеня 2008 года

Мы часта паўтараем, што ў нашай краіне няма чаго паказваць турыстам. Ані сваім, ані замежным. Адначасова ж надзвычай цікавыя помнікі разбураюцца на вачах.

Цяжка прыдумаць больш зручнае месца для размяшчэння гэтага млына – зусім блізка галоўныя месцы адпачынку гарадзенцаў: возера Юбілейнае, рыбгас, мясакамбінатаўская фазэнда ў Каробчыцах… Тут жа гарадзенскі стары аэрадром і форт №4 гарадзенскай крэпасці. Культурная праграма і для маладых, і для дарослых на ўвесь летні дзень. Але ж на аб’екты гэткага кшталту не звяртаюць увагі ні ў райвыканкаме, ні вышэй. Які млын, скажаце вы, калі палац XVIII стагоддзя ў Свяцку ўжо давялі да разбурэння (дарэчы, раённыя ўлады адмовіліся прадаць яго за 1 млн. даляраў, хочуць зараз намнога больш, а дачакаюцца толькі далейшага разбурэння). А млын на Татарцы, дарэчы – амаль гатовы музейны аб’ект з інтэр’ерамі, дзе нават захаваліся польскія шыльдачкі 1920-х гг. Яго, вядома, наўрад ці зробіш функцыйным, аднак вазіць сюды дзяцей ды апавядаць, як рабілі хлеб, для трохсоттысячнага места было бы выдатнай прыдумкай. Праўда, трэба ўкласці грошы, а гэтага акурат ніхто рабіць і не хоча. Гэткім чынам, глядзіце на здымкі апошняга ў Гарадзенскім раёне аб’екта падобнага кшталту. Здаецца, існаваць гэтым унікальным прыстасаванням засталося зусім нядоўга.


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
адзін тры адзін два - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

bel

04-08-2008, 19:29

млын гэты паміж пляжам Юбілейнага возера і старым аэрадромам толькі каля лечішчаў трэба супсіцца ўніз да Татаркі
адным слоавм метрау 200 ад упадзення Татаркі у Юбілейнае

  

katrina

03-08-2008, 00:18

Присоединяюсь к предыдущей просьбе:) Как туда можно добраться?
Спасибо

  

vitaut

02-08-2008, 21:12

Dyk adkazacie, ci nie miesca znachodzannia mlyna?

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 4)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Максімаў домік ў Гародні


Новы Свет зусім ня новы
Побач – сад стары кляновы
На Малой Садовай вулцы,
Вулцы – згорбленай бабульцы,
Наш, амаль вясковы домік,
На забытых вершаў томік,
На снапок валошкаў польных,
Запрашае ўсіх бяздольных,
Хто згубіўся ў часе нудным,
Хто жыве жыццём няўклюдным,
Хто ў натоўпе нібы ў полі,
Хто сяброў не меў ніколі, -
Запрашае абагрэцца 
               да паэтавага сэрца.
За драўлянымі дзвярыма 
               непаўторны свет Максіма.

Данута Бічэль 

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Бакач Пятро (1.04.1907 – ?)
удзельнік беларускага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

Чытайце ў Бібліятэцы

Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
Урбананіміка – частка тапанімікі, якая вывучае ўнутрыгарадскія назвы. У дадзеным артыкуле зроблена спроба параўнання ўрбананімічных працэсаў Гродна і Мінска. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць