Праграма фотапленэру “Адкрый Новы Свет” 26 чэрвеня 2008 года
Фотапленэр “Адкрый Новы Свет” распачнецца 28 чэрвеня ў памяшканні “Таварыства беларускай школы” аб 11 гадзіне.
Краязнаўца Ян Лялевіч зробіць экскурс у гісторыю гарадзенскай фатаграфіі. Вы зможаце паглядзець на здымкі стогадовай даўніны, што рабіліся ў горадзе.
Удзельнікам пленэру прапануецца экскурсія ў Новы Свет. Гісторык Андрэй Вашкевіч пакажа, дзе пачынаўся гэты гарадскі квартал, дзе рабіў свае першыя крокі маленькі Максім Багдановіч.
Пасля кожны выбярэ для сябе найпрыгажэйшую вулачку і пачне здымкі.
Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, сцэнкі з жыцця жыхароў Новага Свету, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс.
Нагадаем, што вынікі фотапленэра будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымка ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету.
Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” азначае вашу згоду з правам арганізатараў выкарыстоўваць працы у рамках мерапрыемства з абавязковым пазначэннем аўтарства. Да выдання CD удзельнік абавязуецца не друкаваць свае здымкі ў СМІ, электронных дзённіках, іншых інфармацыйных рэсурсах.
Працы прымаюцца ў фармаце JPEG, памерам па малым баку не менш за 1000 пікселяў. Вага здымка - не болей за 3 Мб.
Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на fotaplenerharodnia2008@gmail.com
Чакаем вас 28 чэрвеня 11.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48-а, 44.
Чытайце таксама: 25.06.2008 Жыхароў Новага Свету запрасілі на фотапленэр 11.06.2008 Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гродна 09.06.2008 Што ў нармальнай краіне можна зрабіць з Новым Светам, або як ахоўваюць драўляную гістарычную забудову ў Еўропе 24.05.2008 Падведзены вынікі конкурса, прысвечанага Новаму Свету 29.04.2008 Гродзенскі Новы свет (Даследаванне Таццяны Казак) 03.04.2008 «Новый Свет» - белорусский Скансен 06.04.2008 Фотавандроўка па Новым Свеце 03.04.2008 Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце 28.02.2008 Ураду Масквы аддадуць стары квартал Горадні? 19.04.2007 Навукова-метадычная здрада
|