Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Аб таямнічых лістоўках на Савецкай плошчы
7 траўня 2006 года

Колькі дзён таму на Савецкай плошчы былі раскіданыя дзіўнага зместу лістоўкі. Нейкія людзі, пазбаўленыя магчымасці выказацца ў сродках інфармацыі наконт рэканструкцыі горада, вырашылі змагацца з ёю пры дапамозе забабонаў. Змест лістоўкі, паказанай рабочымі, падаецца ніжэй. Варта дадаць, нам вельмі шкада, што ад безнадзейнасці неабыякавым людзям прыходзіцца пускацца на падобнае глупства.

На месцы сённяшняй Савецкай плошчы быў спалены знакаміты чараўнік XVII стагоддзя Максім Знак. Некалькі год пасля яго смерці тут па начам можна было пачуць стогны і крыкі, а ў поўню пабачыць здань. Паміраючы ў пакутах ён крычаў і лаяўся на мясцовыя ўлады, якія былі вінаватыя ў яго смерці, вядзьмак пракляў месца свайго пакарання. Праклён заключаўся ў тым, што той, хто разбурыць гэтае месца, будзе пакутаваць ад няшчасцяў і невядомых хваробаў, якія будуць пераследаваць яго і яго нашчадкаў да сёмага калена. Эпіцэнтр праклёну – цэнтр плошчы, а далей уздзеянне ідзе крыху менш. Пры чым ён датычыцца ўсіх: ад ініцыятараў да выканаўцаў разбурэння плошчы. Чым больш знішчэння, тым цяжэй хваробы. Першыя няшчасныя для сябе вынікі чакайце ўжо праз месяц.


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
шэсць сем сем адзін - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

belaruska

16-05-2006, 14:55

praklion geta vialikaja rech i zbroja, a nie adczaj. darechy za zlachynstvy jago nichto nie zdymie, i ja by tak ne ryzykavala swaim zdarouejm jak jany. chas pakazha

  

Юрка з-пад Гародні

07-05-2006, 13:35

Так, гэта пацверджана дакументальна. Такія выпадкі здараліся ў 19 ст. Да людзей прычепліваліся розныя хваробы.Пра што думаюць ўлады, пасылаючы рабочых на непазбежныя пакуты

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Ізноў я тут. Цябе вітаю,
Мой родны Горадзень стары.
Ізноў па вуліцах лятаю
Да самай позняе пары.
З цябе нацешыцца няможна
Пасля разлукі ў тры гады!
Як міла плітачка тут кожна,
Дамы, бульварчыкі, сады.
Хрыбты мастоў пераламаных,
Ахвяры скончанай вайны.
Шкада мне вас, параскіданых,
Ўдалыя Нёмана сыны!
І ты – Нямога Пасяджэння
Магутны замак – як жывеш!
Праб’е часіна адраджэння –
Ізноў ты, мілы, загудзеш!

Макар Краўцоў

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Банк на вул. Карбышава
Канструктывізм 1930-х гг.

Слаўнае імя

Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч (1881 – 1931)
нацыянальны гісторык і грамадскі дзеяч, адзін са стваральнікаў БССР, фактычны распрацоўшчык палітыкі беларусізацыі

Чытайце ў Бібліятэцы

Уладзімір Бачкоў. Невядомая нам Гародня
Мастацтва, студзень 2007 года, №1
У 80-х гадах мінулага стагоддзя ў Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся. На ім – від Старой Гародні з левага берага ракі Нёман. Даступная раней даследчыкам копія была пазбаўлена паловы выявы – амаль усёй масавай забудовы горада, і было няясна, як яна размяшчалася ў ландшафце. Знойдзеная ж гравюра раскрывае эстэтычныя асаблівасці важнейшага этапу фарміравання горада, калі вызначыліся асноўныя элементы яго кампазіцыі, іх сувязі з тапаграфіяй ландшафту, што даволі істотна для рэстаўрацыйнага кірунку рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, якая застаецца па-ранейшаму актуальнай. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць