|
"Пошук" у Гародні! www.poszuk.info, 28 красавіка 2008 года
Гульня адбудзецца 10 траўня. Запрашаем менчукоў і гарадзенцаў да ўдзелу! Гародня паўстане перад вамі ў новым ракурсе, зь іншага боку, не такой, якую вы прывыклі бачыць кожны дзень ці бачылі ў вакно экскурсійнага аўтобуса колькі гадоў таму… Мы вам падорым станоўчыя эмоцыі на ўсё жыцьцё, хвіліны экстрыму ды новыя цікавыя веды!
План выяздной гульні:
9 траўня, пятніца – прыезд каманд. Можна даехаць аўтаспынам, цягніком, аўтобусам ці нават машынай. Бліжэй да паездкі мы выкладзем на сайце расклад цягнікоў, маршрутак ды аўтобусаў. Самым адчайным мы раім дабірацца аўтаспынам, бо гэта будзе бясплатна, а таксама вас чакае цэлая асобная гісторыя і прыгода.
Увечары мы ўсе зьбіраемся на цэнтральнай плошчы Гародні і разьбіваем намёты… у бліжэйшым ляску %) ды рыхтуемся да гульні :)
10 траўня, субота – сустракаем тых, хто не пасьпеў даехаць у пятніцу. Удзень і да вечара праводзім гульню. Увечары зьбіраемся ўсё ў тым жа ляску і дзелімся ўражаньнямі =)
11 траўня, нядзеля – шпацыруем па Гародні ды вяртаемся ў Менск задаволеныя, шчысьлівыя ды з кучай эмоцый.
Кантакты:
+375 29 6296337 (Лёшык)
+375 29 7530312 (Сяржук)
poszuk@gmail.com
www.poszuk.info
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
На кручы Каложа ў задуме, адна
|
Апошнія блікі рахманнага дня
За вёску лясную Ласосны запалі.
На неба ўсплыў месяц, лягла цішыня,
Заслаўшы сівымі абрусамі далі.
І чутна, як ціха пяшчотна вада
Цалуе ля замка сівыя граніты.
На кручы - Каложа ў задуме, адна
Маячыць, бы прывід, смугою спавіты.
Начамі ёй сняцца мінулыя дні -
Прад ёю крыжакаў драпежныя зграі.
Мячы, бы маланкі, палаюць агні -
Лютуе захопнік у Прынёманскім краі.
І бачыць, як лютых прыблудаў вядуць
Бялявыя воі на конях буланых.
І чуе, як трубы Гародні гудуць
У знак перамогі над госцем нязваным.
Апанас Цыхун
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 15
|
|
|
|
Слаўнае імя
Бычкоўскі Адам (1889 – 18.11.1937) грамадскі дзеяч, першы старшыня Гродзенскага гуртку беларускай моладзі |
Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна
Глядзець
|
Чытайце ў Бібліятэцы
Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні
Гэта гісторыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў нашым горадзе і яго ваколіцах у пачатку ХХ стагоддзя. Гэта далёка не поўная гісторыя змагання нашых слаўных продкаў гарадзенцаў за сваю незалежнасць у суверэннай Беларусі, гэта толькі нататкі, бы так мовіць першыя накіды такой гісторыі, але і гэта ўжо значная і вялікая работа. Дарэчы сказаць, вельмі шмат апавядае шаноўны аўтар і аб гісторыі многіх будынкаў, дзе адбываліся розныя лёсавызначальныя падзеі беларускай гісторыі і якія да сённяшняга дня ўпрыгожваюць наш горад.
Глядзець
|
Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"
Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі: Я катэгарычна супраць разбурэння каштоўных гістарычных помнікаў. Дарэчы, такія “рэканструкцыі” ідуць ва ўсіх гарадах Беларусі. Я вітаю супраціўленне свядомых грамадзян. Вельмі важна не саступаць гэтаму вандалізму, нават у сённяшніх умовах несвабоды. Добрае, разумнае, справядлівае слова заўсёды дасць плён. Зерне падае не на камень, і хоць нейкая частка людзей зразумее, што так абыходзіцца са спадчынай нельга.
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль” |
|
“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”
А.Р. Лукашэнка з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай
|
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|