|
Фотавандроўка па Новым Свеце 6 красавіка 2008 года
Выдатна разумеем, што пераканаць рашучых аматараў шматпавярховікаў і прыхільнікаў таленту спадароў Анісімава і Дзяшко ў неабходнасці шанаваць архітэктурную спадчыну нашага горада гэтыя фотаздымкі не змогуць. Для іх гэтыя цагляныя і драўляныя асабнячкі, багата аздобленыя драўлянай разьбой і каванымі ганкамі, так і застануцца “памыйнымі халупамі”, як гэта часта даводзіцца чытаць, наведваючы старонкі гарадзенскіх блогаў. Што ж, у кожнага часу свае героі і бажкі. Але ўсё ж, спадзяемся, што хтосьці паглядзіць на гэты раён горада (усе здымкі зроблены на вуліцах Славацкага, Рэйманта, Бялінскага, Горкага, Міцкевіча і Рэйманта) крыху іначай, па-новаму, а, можа, і сам наведаецца туды, паразмаўляе з жыхарамі, паглядзіць на першую лістоту маладых і старых дрэваў.
Сёння Новы Свет – самы гарадзенскі раён Гродна, тут няма пліткі, тут засталіся старыя дрэвы, тут галасамі сучасных яго жыхароў гавораць яго ранейшыя жыхары: беларускі паэт Максім Багдановіч, стваральнік музея прыроды Станіслаў Жыўна, заснавальнік заапарку Ян Каханоўскі і сотні іншых – беларусаў, татараў, палякаў, жыдоў…
Пачуйце гэтыя галасы, зайдзіце ў дворыкі, бо Гродна насамрэч ніколі не будзе “музеем пад адкрытым небам”, бо на чарцёжных дошках гродзенскага “Грамадзянпраекта” ўжо нарадзіўся план рэканструкцыі гэтага раёна, а гарадзенскія чыноўнікі вядуць перамовы з ўрадам Масквы, каб забудаваць пагоркі над старой рэчкай Юрыздыкай “домами в 4-5 этажей и повышенной комфортностью квартир.”
Апошнія каментарыі:
|
|
А чтто вы хотите от временщиков? |
|
|
Вялікі дзякуй за фоткі. Божа ж мой, якая прыгажосць і якая занядбанасць! Мілая Гародня. Трэба было б спытаць ва ўладаў, чаму яны столькі часу тлумачылі жыхарам Новага свету, что ён будзе разбураны, забаранялі прапіску ды продаж дамоў. Не дазвалялі гаспадарам гаспадарыць. Ці для таго, каб захапіць усё гэта ды прадаць самастойна для разбурэння?
|
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гародня
|
Прыемна вярнуцца ізноў у Гародню
апошнім аўтобусам ноччу.
Над горадам месяц, нібыта паходня,
і зоры - Анёлавы вочы.
У горадзе цёмна, і толькі вітрыны
кідаюць нясьмелыя промні.
На поўначы мой затрымаўся гадзіньнік...
Дабранач, сьпі, дзетка Гародня.
Анатоль Брусэвіч
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Піўзавод
|
|
|
|
Слаўнае імя
Грынкевіч Францішак Сымонавіч (5.10.1884 – 26.07.1933) душпастар Гродзенскай фары і Бернардынскага касцёла, прэфектам Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.Міцкевіча, кіраўнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, арганізатар першай у Гродне польскай скаўцкай дружыны ім. Стэфана Баторыя, удзельнічаў у выданні першага беларускага каталіцкага малітоўніка «Бог з намі» |
Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна
Глядзець
|
Чытайце ў Бібліятэцы
Ю. Егоров. Градостроительство Белоруссии. Москва 1954
Глядзець
|
Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"
Лявон Вольскі, музыка: Гэтая “рэканструкцыя” праводзіцца мэтанакіравана. Начальства паходзіць не з гэтага горада, ім усё роўна. А народную масу гэта не хвалюе, яна не адгукаецца на такія рэчы. Але, безумоўна, трэба штосьці рабіць. Пісаць скаргі, хай яны адказваюць. У нас жа прынцып аднаго акна!
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль” |
|
“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”
А.Р. Лукашэнка з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай
|
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|