|
| |
Вокладка даведніка
|
Адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў” 5 красавіка 2008 года
11 красавіка ў пятніцу ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага №48а) у 18.30 адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў.”
Кніга, складзеная гарадзенскімі гісторыкамі Ігарам Трусавым, Андрэем Чарнякевічам і Янкам Лялевічам, уключае каля 600 паведамленняў аб гістарычных будынках нашага горада. У аснову кнігі пакладзены матэрыялы, што друкаваліся Ігарам Трусавым у газеце “Біржа Інфармацыі” ў 1997-1998 гг. Матэрыялы гэтыя ў кнізе значна дапоўнены, выпраўлены і пашыраны. Падчас прэзентацыі кнігі будзе таксама паказана мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная гісторыі і архітэктуры гарадзенскага Новага Свету.
Усе зацікаўленыя змогуць набыць кнігу.
Увага!!! Аўтары кнігі прапануюць аматарам гісторыі Гародні адказаць на некалькі пытанняў і да 11 красавіка даслаць адказы на адрас ad.kalozhy.da.fartou@gmail.com. Тым, хто правільна адкажа на ўсе пытанні, даведнік “Ад Каложы да фартоў” падчас прэзентацыі будзе ўручаны ў якасці падарунку (просім разам з адказамі на пытанні дасылаць свае прозвішчы і імёны). Запрашаем усіх.
Пытанні для конкурсу.
- Якая хвароба апанавала Гродна ў канцы 1870-х гадоў?
- Які з каралёў Рэчы Паспалітай ня быў у Гродне?
- Узгадайце самыя старыя дрэвы ў горадзе, што захаваліся да нашых дзён.
- Хто з’яўляецца аўтарам наступнага выказвання: “Гародня выключна пераследуецца праз фаталізм: за аднаго Баторага, які ў ёй памёр, у ім жывуць дзесятак тысяч дурняў…”
- На якой з фрэсак Фарнага касцёла і з якой нагоды адлюстраваны гродзенскі Стары замак.
- Хто з пералічаных асобаў не быў у Гродна: Мікалай ІІ, Вільгельм ІІ, Гувер, Эйзенхаўэр?
- Рашыце задачу: кароль Вестфаліі Жэром Бонапарт + Фелікс Дзяржынскі = Гродна.
Адказы дасылайце на скрынку ad.kalozhy.da.fartou@gmail.com
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гародня
|
Горад мой, бяссонніца мая!
Як жа не спяваць табе, скажы!
Свеціш майму Краю, як маяк,
на яго заходняе мяжы.
З плеч сваіх не сцёр па сёння ты
шэрых дзён, пажарышчаў сляды -
ды хачу я ў песні славіць тых,
хто цябе будуе маладым!
Родны, старажытны малады,
сведка ўсіх маіх надзей і спраў...
Прагну я, каб гэтак і заўжды,
нібы сёння ноччу, ціха спаў.
Спі... А я і Нёман удваіх
пастаім на варце сноў тваіх...
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Флігель палаца адміністратара XVIII ст. (знесены)
|
|
|
|
Слаўнае імя
Гарун Алесь (сапр. Прушынскі) (11.03.1887 – 28.07.1920) беларускі нацыянальны паэт, дзеяч, класік беларускай літаратуры |
Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна
Глядзець
|
Чытайце ў Бібліятэцы
Кароткая гістарычная даведка – аб’екты на вуліцы Горкага 2, 2а, 2/2
31 траўня 2007 года
Кароткая даведка аб будынках палаца віцэ-адміністратара па вуліцы Горкага 2. Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым.
Глядзець
|
Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"
Лявон Баршчэўскі, літаратурны крытык: Я абураны неабгрутаваным разбурэннем гістарычнага цэнтра Гародні. Асабліва непрыемна тое, што гэта дзеецца, калі грамадства абмежавана ў сваіх магчымасцях выказвацца, праяўляць актыўнасць. Падтрымліваю змаганне!
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль” |
|
“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”
А.Р. Лукашэнка з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай
|
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|