|
Земляныя работы на вуліцы Падгорнай 4 красавіка 2008 года
Ужо тыдзень вядуцца земляныя работы, што прывядуць за фактычнага знікнення старажытнай Падгорнай вуліцы
Экскаватарныя працы, у выніку якіх у вялікіх аб’емах вывозіцца грунт, руйнуюцца старыя будынкі і падмуркі, вядуцца будаўнікамі на Падгонай вуліцы і каля Старога моста. Самай цікавай характэрнай рысай дадзеных земляных работ у самым гістарычным цэнтры Горадні з’яўляецца поўная адсутнасць падчас іх прац археолагаў. Пры чым як гарадзенскіх, так і менскіх. У 2006 годзе літаральна на месцы сённяшніх земляных работ у пачатку вуліцы Падгорнай былі закладзеныя некалькі шурфаў пад кіраўніцтвам менскага археолага А.Мядзведзева. Тады была выяўлена наўнасць даволі значнага культурнага слоя. Гэта не дзіўна, паколькі гарадзенскі Падол быў у ліку першых мясцін, заселеных у нашым горадзе.
Нагадаем, што “рэканструкцыя” Падгоранй вуліцы – частка маштабнага плана ўладаў, мэтай якога – пусціць праз гістарычны цэнтар горада асноўныя транспартныя плыні. Альтэрнатыўны праект па размеркаванню транспарта ў абыход гістарычнага цэнтра грамадскасці, пададзены гарадскім уладам год таму, не быў прыняты да ўвагі.
Апошнія каментарыі:
|
|
бачна, які магутны культурны слой. Тут трапляецца шмат цікавых рэчаў. Напрыклад, шкляная бутэлька з надпісам "Apteka H.Biertumpfla w Warszawie". |
|
|
Дарэчы там побач па інфармацыі Дзяржкантроля стаіць адзін незаконна пабудаваны будынак з белай цэглы нейкага прадпрыемства "Пульс". |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
На кручы Каложа ў задуме, адна
|
Апошнія блікі рахманнага дня
За вёску лясную Ласосны запалі.
На неба ўсплыў месяц, лягла цішыня,
Заслаўшы сівымі абрусамі далі.
І чутна, як ціха пяшчотна вада
Цалуе ля замка сівыя граніты.
На кручы - Каложа ў задуме, адна
Маячыць, бы прывід, смугою спавіты.
Начамі ёй сняцца мінулыя дні -
Прад ёю крыжакаў драпежныя зграі.
Мячы, бы маланкі, палаюць агні -
Лютуе захопнік у Прынёманскім краі.
І бачыць, як лютых прыблудаў вядуць
Бялявыя воі на конях буланых.
І чуе, як трубы Гародні гудуць
У знак перамогі над госцем нязваным.
Апанас Цыхун
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 15
|
|
|
|
Слаўнае імя
Сяўрук Пётр Якаўлевіч (1905 – 4.10.1929) сябра БСРГ, арганізатра хатняй бібліятэкі, першы старшыня Гродзенскай акруговай управы ТБШ, пачынаючы літаратар |
Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна
Глядзець
|
Чытайце ў Бібліятэцы
Ці памаладзее калі-небудзь Стары Замак?
30 снежня 2006 года
Некалькі словаў аб плануемай у хуткім часе рэканструкцыі Старога Замка. Гісторыя праектаў рэстаўрацыі і эксклюзіўныя малюнкі.
Глядзець
|
Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"
Уладзімір Арлоў, пісьменнік: Здзіўляюся, як вам цяжка супрацьстаяць, не гледзячы на ўсе скаргі. Калісьці ў маім родным Полацку была падобная сітуацыя: хацелі знесці дом. Мы наладзілі кругласуткавае дзяжурства каля яго.
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль” |
|
“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”
А.Р. Лукашэнка з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай
|
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|