|
Свяцк – разбурэнне працягваецца 10 лютага 2008 года
Разбураецца самы прыгожы і каштоўны помнік архітэктуры ў ваколіцах Горадні, наш Нясвіж – палацавы комплекс у Свяцку
Становішча Свяцка сёння наступнае. Прыкладна год таму маёнтак быў перададзены на баланс упраўлення адукацыі гарадзенскага райвыканкама. Начальнік упраўлення спадар Саўцоў быў катэгарычна супраць, і гэта зразумела, нашто яму будынак, які ніколі не будзе выкарыстаны як навучальная ўстанова. Але “спіхнуць” палац з сябе не ўдалося, таму ўпраўленне адукацыі выбрала самую лепшую сёння тактыку – пра ўсё забыцца і цягнуць час, чакаць, калі палац, нарэшце, прададуць, а да гэтага не траціць на яго ні капейкі. За гэты год Саўцоў быў у Свяцку толькі адзін раз. Пахадзіў, паглядзеў і … паехаў у Горадню.
Патраціць якіх тры-чатыры мільёны на ўладкаванне зліўнікоў упраўленне не хоча, бо адкуль гэтыя грошы ўзяць. Між тым інстанцыі па ахове помнікаў (раённыя і абласныя), не надта і ціснуць, маўляў, распрацоўваецца праектная дакументацыя. Асабліва “шчыруе” ў справе аховы Свяцка спецыяліст па ахове помнікаў гарадзенскага райвыканкама сп.Рамановіч. Свяцк развальваецца на вачах, але ні дакументацыі ні грошай на палац няма.
Між тым нават у параўнанні з красавіком мінулага году страты палаца відавочныя. Абмываемыя дажджавой вадой сцены палаца настолькі абсыпаліся, што літаральна сёння-заўтра могуць абваліцца ў некалькіх месцах. Вада прасочваецца праз сцены і цячэ па столі ўнутры пакояў. Самае горшае, што калі грыбок і вільгаць трапяць на моцныя двухсотгадовыя драўляныя перакрыцці палаца, спыніць разбурэнне будзе амаль немагчыма. Тое, што сёння каштуе для краіны некалькі мільёнаў рублёў, рызыкуе абярнуцца стратай помніка ці затратамі ў аб’ёме сотняў тысяч даляраў. Чыноўнікі чакаюць, што за гэта ўсё заплоціць багаты замежнік. Краіна няведама ад каго чакае ласкі, патануўшы ў паперах і бюракратычнай валтузні, якая нашай спадчыне абыходзіцца ўсё даражэй і даражэй.
Чытайце таксама: 30.01.2008 Абваліўся кавалак сценкі Старога Замка 26.01.2008 Марудная смерць помнікаў: Станіславова 15.04.2007 Палац Валовічаў у Свяцку развальваецца на вачах (Фотахроніка) 30.12.2006 Ці памаладзее калі-небудзь Стары Замак?
Апошнія каментарыі:
|
|
Дзякуй за тое, што працуеце над гэтай тэмай. Не магчыма спакойна надзіраць, як прападае такое харацтв.о |
|
|
Jak 6kada 6to ni4oga dagetul' nie zmianilasia! Kolki bylo gavorki 4to ulady pa4ynajuc' budavac' infrastrukturu dla Augustouskaga kanal i naogul razvivac' turyzm u getaj 4astcy garadien64yny... A usio jak bylo tak i zastalosia! |
|
|
Kudy hljadzic prakuratura??? |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Grodnienko
|
Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie.
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu.
Twoją przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody.
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został z Grodno przeniesiony,
choć tu działał niestrudzony.
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał...
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi.
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.
Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995.
№1 (15). S. 24-25
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 15
|
|
|
|
Слаўнае імя
Уласаў Аляксанр Мікітавіч (16 (28).08.1874 – 11.03.1941) рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва», адзін з з заснавальнікаў выдавецтва «Наша хатка», часопісу «Саха» і «Лучынка», сябра прэзідыўму Найвышэйшай Рады БНР, арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ |
Чытайце ў Бібліятэцы
Інтэрв’ю з гісторыкам Юрым Гардзеевым аб яго новай кнізе
Новая кніга Юры Гардзеева называецца “Соцыятапаграфія Гародні ў XVIII ст.” Гэта кніга – адна з найлепшых кніг аб гісторыі нашага горада.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|