Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Які падарунак атрымае Горадня на 880-годдзе?
16 снежня 2007 года

Як адзначыла гарадзенская прэса, ужо напоўніцу ідзе падрыхтоўка да святкавання 880-годдзя Горадні. Нават створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы да свята (традыцыйна спалучанага з Фестывалем нацыянальных культур) пад кіраўніцтвам мэра А. Антоненкі. У ім 38 чалавек. Аргкамітэт плануе прыезд у горад 1000 (!) гасцей. З гэтай нагоды газета “Вечерний Гродно” (14.11.2007): “По словам Александра Антоненко, к юбилею и фестивалю еще больше будет сделано по сохранению исторических памятников и благоустройству Гродно.

В ближайших планах – реконструкция площади Ленина и прилегающей территории, будет модернизирована сцена в городском парке, а на Советской площади установят большой телевизор. Если есть предложения по подготовке к празднованию 880-летия Гродно, их охотно примут и рассмотрят в оргкомитете”. Ахвотна верым напісанаму і паспрабуем нешта прапанаваць.

Канешне, пара новых тралейбусаў ці паляпшэнне асвятлення некаторых вулак ніколі не зашкодзіць, але адразу абумовімся, што ў кантэксце дадзенага артыкула мяне найперш цікавіць менавіта гісторыка-культурная частка. Балазе тралебусы праз дзесяць гадоў сапсуюцца, а памяць аб падарунку застацца павінна. Таксама з разуменнем стаўлюся і да праблемы фінансаў, бо падарунак – гэта заўсёды кампраміс густу і кошту. Цудоўна было бы спадзявацца на адбудову Фары Вітаўта, але ж мы людзі дарослыя...

Напачатку паспрабуем кінуць вокам навокал і паглядзець, што атрымліваюць ад уладаў іншыя годныя гарады з багатай гісторыка-культурнай спадчынай.

Вільня. Ну, Вільня ўвогуле зараз рыхтуецца да 2009 года, калі яна стане культурнай сталіцай Еўропы. Уяўляеце? А магла бы быць культурнай сталіцай Беларусі! Маштаб мерапрыемстваў грандыёзны. Напоўніцу ідзе адбудова старога дварца Вялікіх князёў. Спрэчак там наконт гэтай акцыі шмат, але праект, безумоўна, вельмі амбіцыйны. Праводзіцца крок за крокам рамонт вуліц. Ужо амаль поўнасцю завершаны галоўны праспект Гедзіміна. Галоўнай адметнасцю рамонта з’яўляецца тое, што дамы на ім былі не проста перафарбаваныя з заменай дахаўкі на металапрофіль, але на іх фасадах згодна са старымі фатаздымкамі былі ўзноўлены ўсе страчаныя элементы. Таксама спрэчак шмат, бо старыя фатаздымкі адносяцца, вядома, да часоў гэтак нелюбімай літоўцамі Расійскай імперыі, таму і элементы (напрыклад, Святы Георгій, які змагаецца са змеем) шматлікімі гісторыкамі лічацца рэнесансам каланіяльнага стылю. Але, падаецца, ніхто не сумняецца ў іх праўдападабенстве. Праспект, які ўдзень з’яўляецца адной з самых ажыўленых вуліц, увечары (а таксама на святы) поўнасцю закрываецца для машын і становіцца пешаходным. Прыемна...

Варшава. У Варшаве сёлета ўвосені была практычна завершаная рэканструкцыя галоўнай вуліцы – Кракаўскага прадмесця. Яна не пешаходная, але тым не менш улады горада палічылі мэтазгодным пашырэнне ходнікаў і, адпаведна, завужэнне праязной часткі. Рабілася гэта менавіта для таго, каб скараціць колькасць транспарта, што праязжае праз цэнтр, а таксама павялічыць рэкрыяцыйны патэнцыял вуліцы. Тамсама былі ўсталяваныя новыя фігурныя ліхтары “пад даўніну”. Дарэчы, менавіта такія, якія можна ўбачыць на старых гродзенскіх паштоўках (дызайн у XIX ст. быў, відаць, збольшага стандартны).

Прага. У Празе ўвогуле апошнія 150 гадоў мала што змяняецца. Жарт, канешне. Там з гістарычнай спадчынай таксама ёсць праблемы. Тым не менш, перад сёлетнімі калядамі ў Празе аднаўляецца такі элемент спадчыны, як газавыя ліхтары на вуліцах староўкі з адпаведным абавязковым штодзённым рытуалам запальвання іх чалавекам у старажытным касцюме. Апошні такі аўтэнтычны газавы ліхтар знік з вуліцы Прагі ў 1987 годзе (!). З таго часу і да сёлета асвятленне заставалася электрычным. Цяпер невядома што – ці то энергетычная пагроза з боку Расіі, ці то брак новых лямпак – але нешта (мяркуем усё-ткі, што гэта імкненне палепшць атракцыйнасць ды інтэрпрэтацыйны патэнцыял цэнтральных праскіх вуліц) прымусіла мясцовы магістрат усталяваць недзе 400 новых “старых” ліхтароў. Атракцыя з запальваннем адбываецца кожны дзень а 7-ай увечары.

Пецярбург. Да 300-годдзя Санкт-Пецярбурга – па праву аднаго з самых прыгожых гарадоў свету, ягоны ўрад распрацаваў спецыяльную “Стратэгію захавання культурнай спадчыны” – такі афіцыйны дакумант быў зацверджаны ўвосень 2005 г. Ён складаецца як з тэарэтычнага (філасофскага), так і з практычнага аддзелаў. Нягледзячы на тое, што і ў Пецярбургу праблем з адэкватным захаваннем спадчыны хапае, напярэдадні юбілею быў комплексна адрэмантаваны цэнтр горада – будынкі на Палацавай плошчы ды Неўскі праспект. Таксама былі, як у нас кажуць, саніраваны дваравыя тэрыторыі, прычым, здаецца, без зносу аварыйных будынкаў.

Магілёў. Напэўна, самы “модны” горад у Горадні. Прынамсці толькі аб ім звычайна і гавораць у апошні час. Мясцовае кіраўніцтва – мэр Батура і губернатар Шорыкаў – паходзіць з Гарадзеншчыны (гэта як раз да пытання аб ролі сацыякультурнай прыналежнасці кіраўніцтва ў канструяванні вонкавай ідэнтычнасці горада). Дык вось, апошнім часам у Магілёве з’явілася першая цэнтральная пешаходная вулка з невялікай колькасцю гістарычных дамоў (але максімальнай для Магілёва) – Ленінская, якая вядзе да новага магілёўскага атракцыёна – сонечнага гадзінніка ў выглядзе велізарнага астранома, які сядзіць на вялізарным стуле. Гадзіннік сапраўды “ідзе”, указваючы ценем ад падзорнай трубы на крэслы з астралагічнымі знакамі. Гістарычнага сэнсу ў гэтым няма. Можа і добра, што ў Горадні свайго астранома ці яшчэ чаго не ставяць, але ж і нічога не ставяць наагул (наш Жылібер, які на прыпынку чакае 15-га аўтобуса, не ў лік). Вуліца Ленінская абсталяваная адмысловымі шыкоўнымі, літымі з жалеза лавамі “пад даўніну”. Лавы настолькі спадабаліся жыхарам, што адну з іх скралі (!). І нічога магілёўцы з “Зоркай БРСМ” не перабаршчылі. Файная зорка. Праз 5 гадоў БРСМ ляснецца, а праз 30 вы гэтую зорку знойдзеце і турыстаў да яе вадзіць будзеце. Ад астранома зусім недалёка ісці да “новай старой” магілёўскай ратушы, што менавіта зараз актыўна ўзнаўляецца пасля разбурэння арыгінала савецкай уладай. Яшчэ адзін штрых да палітыкі гарадзенцаў у Магілёве: не так даўно ў горадзе адбылося ўзбуйненне яго адміністрацыйных раёнаў. Тры былі трансфармаваны ў два. Здагадаліся, у якія? Канешне, у Ленінскі ды Кастрычніцкі.

Добра. Хопіць пра іншыя гарады. Як бачна з цытаты ў пачатку артыкула, гарадзенскі аргкамітэт нічога падобнага нам не абяцае. А абяцае тэлефізар у гістарычным цэнтры (можа, на вул. Горкага ці каля гатэля “Гродна” яму і было б месца, але нідзе ў гістарычных цэнрах адзначаных гарадоў такога жаху няма) і новую канцэртную пляцоўку ў разбомбленым (прабачце, добраўпарадкаваным:) парку. Таксама будзе рэканструяваная плошча Леніна, з якой хутчэй за ўсё паздзіраюць рэшткі старой брукоўкі, прывезенай сюды з іншых месцаў горада пасля насыпу самой плошчы ў 80-х гг. Ну і, канешне, абновяць, як гэта зрабілі ўжо ў гарадзенскіх райцэнтрах, помнік Леніну. Думаецца, менавіта гэта і мелася на ўвазе пад “ещё больше будет сделано по сохранению исторических памятников”. Улады парадвалі грамадскасць навіной пра адкрыццё музея пажарнай славы Горадні (ці як ён там будзе называцца), але, прабачце, музей гэты, як ведамасны, існуе ўжо даўно. Адзінае, што яму нарэшце прадаставілі будынак пажарнай вежы, што стаяла 60 гадоў без справы й сама прасілася: “Ну зрабіце жа вы ўнутры мяне хоць нешта!!!”

Цяпер аб тым, што не робіцца. Ну, пра гэта пісалася ўжо неадраразова, але мы сфармулюем гэта як “предложение по подготовке к празднованию 880-летия Гродно”, якую, зразумела, “охотно примут и рассмотрят в оргкомитете”. Такім чынам, прапанова гучыць наступным чынам: ВЫКАНАЙЦЕ, НАРЭШЦЕ, СВАЕ АБЯЦАНКІ, як то:

“На этот и следующий годы запланировано начать реставрацию бывшего монастыря бригиток XVII века по Карла Маркса, 24, лютеранской кирхи, что на улице Академической, 7а (конец XIX – начало ХХ столетий) и расположенного неподалеку здания бывшего реального училища (начало ХХ века), который сейчас занимает ГрГУ имени Янки Купалы. На очереди – восстановление парка Румлево (вторая половина XVIII века). Есть надежда, что еще в этом году появится памятный знак – олень святого Губерта, а в следующем – памятник Максиму Богдановичу. Тогда же начнется работа по созданию четырех музеев: нумизматики, старинного быта, открыток города и филателии, старинных фотографий” (“Вечерний Гродно”, 18.10.2006).

Звярніце ўвагу, на працягу 2007 года ўлады не выканалі аніводнай з дадзеных абяцанак.

Ці яшчэ лепш. А. Антоненка: “Сейчас мы согласовываем с ветеранами вопрос о том, чтобы танк перенести на Курган Славы. Этот памятник был установлен в 1972 году и напрямую не связан с освобождением Гродно… Могу заверить, что перенос танка может состояться только после 9 мая...” (“Гродзенская праўда”, 26.04.2006). Можна, нарэшце, замяніць камуністычную зорку са шпіля Новага замка на абяцаны мастацкі флюгер, што сёння пыліцца на складзе.

Няхай. Можа быць проста нехта не разлічыў фанансы бюджэту і наабяцаў нешта празмер. Таму прапаную свае досыць танныя варыянты мерапрыемстваў па развіццю гістарычнай спадчыны і ўзмацненню грамадска-патрыятычнай прафілактыкі сярод жыхароў. На пачатку можна нарэшце афіцыйна прызнаць хібу з афіцыйнай жа даціроўкай даты заснавання горада. Можна проста скарыстацца даўно размешчаным на сайце “Архітэктура Гродна” “Праектам перайменавання вуліцаў і плошчаў Гродна” ці хаця б “Прапановай па ўвекавечванню імёнаў выдатных людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Гродна” (хаця ў Менску падобную сціплую ініцыятыву Мінгарсавета вышэйшыя ўлады загубілі).

Таксама можна было бы зняць з плошчы Леніна і перасунуць (напрыклад, у той жа парк імя Жылібера) помнік Леніну. Можна было б скарыстацца слушнымі парадамі па рэканструкцыі гістарычных фасадаў, прыведзеных у артыкуле “Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі” на гэтым жа сайце.

Можна было б паспрабаваць рэалізаваць праект хаця б часовага закрыцця для транспарта вуліцы Карла Маркса ад Савецкай плошчы да перакрыжавання з Сацыялістычнай. Шкоды для аўтамабільных струменяў гэта не прынясе, бо ўвесь транспарт, нават тралейбусы, можна накіраваць на вул. Парыжскай камуны, а адтуль на тую ж Сацыялістычную. Менавіта гэты невялікі ўчастак вуліцы мае, на маю думку, найбольшы рэкрэацыйны патэнцял, асабліва пасля некаторых мерапрыемстваў па яе рэвіталізацыі. Гэтую ж вуліцу асабіста я прапаную перайменаваць (такая мара) у вуліцу Гродзенскіх гісторыкаў. І пачаць ставіць на яе маленькія (у чалавечы рост, кшталту Жылібера) помнікі выдатным нашым гісторыкам. Проста на ходніках, можна ў выглядзе шпацыруючых пешаходаў, ўжо сёння пачаць ставіць з хуткасцю хаця б адзін у год Арлоўскага, Каяловіча, Ядкоўскага і шматлікіх іншых.

Такім чынам, прапаноў, як уяўных, так і цалкам рэальных, існуе безліч. Было бы някепска, каб сайт “Архітэктура Гродна” працягваў акумуляваць іх. Таксама, наколькі падаецца, гарадзенская ўлада з’яўляецца досыць уважлівым чытачом гэтага сайта, таму для яе ў мяне пытанне застаецца адкрытым: які падарунак атрымае Горадня на сваё 880-годдзе апроч тэлевізара і масавага трохдзённага запою, як заўсёды?

Niktonepishet

Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
сем чатыры восем восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

haspadar

25-12-2007, 02:03

Няхай лепш купляюць тралейбусы, бо калі дабяруцца да рэканструкцыі фасадаў, то гарадзенцы страцяць нашмат больш помнікаў архітэктуры, чым за мінулагоднюю рэканструкцыю.

  

gogen

17-12-2007, 01:31

цалкам згодны з аўтарамі, акрамя помніка ульянаву; толькі у печ!(а грошы з пераплаўкі на кошт аднаўленьня фары вітаўта!), а помнікі знакамітым гродзенцам-вельмі добра, але рабіць іх некаму,будуць атрымлівацца "жыліберы",няма у горадзе добрых скульптараў, патрабуецца дапамога сапраўдных майстроў

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Ноччу аўтобус 
коціцца да мяжы
там – радзіма мая 
ды старыя крыжы
там Гародня мая 
на мяне пазірае 
і я ў позірку бачу:
яна - памірае. 
парабілі ёй раны
на целе кабеце 
паўтыркалі ёй краны
шкадлівыя дзеці
валасы павырвалі
запэцкалі грудзі
я баюся, Гародня -
бо гэта Ня Людзі! 

Міхаліна Кастрычнік

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Грыкоўскі Аляксандр (1893 – 13.3.1919)
настаўнік першай беларускай школы, першы старшыня Гродзенскага БНК, сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэту

Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна Глядзець


Чытайце ў Бібліятэцы

Горадня на малюнках Напалеона Орды
12 сакавіка 2008 года
Якасная электронная падборка ўсіх вядомых сёння малюнкаў Напалеона Орды з выявамі Горадні, подпісамі да іх, а таксама фотаздымкамі з сучасным выглядам мясцін, намаляваных Ордам амаль 150 гадоў таму Глядзець


Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"

Руся, гурт “Індыга”:
Наступны маразм уладаў, так хутка гісторыі ўвогуле не застанецца. На сённяшні дзень Горадня – адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, у якім захавалася вялікая колькасць гістарычных помнікаў. На жаль, у Беларусі не існуе інстытуцыяў, якія б займаліся рэканструкцыяй прафесійна, таму нярэдка справа зводзіцца да таго, каб штосці падмазаць алейнай фарбай, схаваць... а часам і да культурнага забойніцтва. Калі ў моладзді Горадні хопіць сілаў перамагчы, я буду вельмі радая. Спадзяюся, што ўсё у вас атрымаецца!
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль”

“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”

А.Р. Лукашэнка
з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць