Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

З’явілася выдатная кніга пра Гродна
24 лістапада 2007 года

У Менску ў выдавецтве “Беларуская навука” выйшла сенсацыйная кніга архітэктара Ю.Кішыка пад назвай “Градостроительная культура Гродно”

Даўно краязнаўчая грамадскасць Гродна не мела такога разгавення. Даўно не радавалі новымі даследваннямі гродзенцаў археолагі. Фактычна апошняй працай па археалогіі горада, якая была надрукаваная для шырокага ужытку, была кніжка “Стары Замак у Гродне” (1993 год). Калі мы дачакаемся вынікаў апошніх раскопак на Савецкай плошчы, Траецкай, Падольнай, каля пажарнай каланчы, ніхто не ведае. Дэкларавалася, што археалагічны нагляд за будаўнічымі працамі там вёўся. З гісторыкаў па гродзенскай тэматыцы таксама працуюць адзінкі і друкуюцца пры гэтым не ў Беларусі. Толькі архітэктары працягваюць цешыць аматараў усяго гарадзенскага новымі інтэлектуальнымі раскошамі. Вось сёння размова аб кнізе архітэктара пра наш горад: “Градостроительная культура Гродно” / Ю. Н. Кишик. – Минск: Белорусская наука, 2007. 303 с.

Наклад кнігі ўсяго тысячу асобнікаў, таму не факт, што ўсе зацікаўленыя змогуць яе набыць. Хаця кніга напісана досыць лёгкай мовай. Тэмамі, паднятымі ў ёй, зацікавіць не толькі вузкае кола навукоўцаў. Першае, што выкліча захапленне ў чытача – гэта сцвярджэнне, што Гродна ўтварыўся не на Замкавай гары, як кажуць усе, а зусім у іншым месцы. Аўтар прапануе новую для беларускіх даследчыкаў, арыгінальную, матэматычна вывераную методыку аналізу прыроднага рэльефа, на якім паўстаў горад, архаічнай структуры вуліц, якая сёння здаецца нелагічнай, і аналогій з іншымі еурапейскімі і беларускімі гарадамі. Як вынік вялікай працы аўтара паўстаюць перад намі рэканструкцыі Гродна не толькі перыядаў, на якая захаваліся пісьмовыя крыніцы, але і далёкіх XV, XIII стагоддзях і нават, Протагродна IX-X ст. Выданне багата ілюстравана: трохвымяровыя рэканструкцыі Гродна з вышыні птушынага палёту розных часоў, шматлікія схемы, якія тлумачаць і дапаўняюць тэкст, малюнкі краявідаў, якія маглі быць ў старажытнасці. Асабліва вас уразяць выявы савецкіх праектаў па перапланіроўцы старога горада. І вы скажаце дзякуй Богу, што большасць з задуманага ранейшымі “архітэктарамі” так ніколі і не ажыццявілася. З кнігі вы даведаецеся, чаму дом па Сацыялістычнай 44 (ідэю “рэканструяваць” які гарадзенскія ўлады так і не кінулі) з’яўляецца сапраўдным шэдэўрам не толькі гродзенскай, але і беларускай архітэктуры; чаму будынак вайсковай гасцініцы на рагу вуліц Леніна і Карбышава нельга пакрываць гладкай тынкоўкай, як гэта робяць зараз; зразумееце, што вуліца-дублёр Траецкай зруйнуе археалогію самай старой часткі горада.

Жылы дом па вул. Гарохавай (Сацыялістычная) №44, 1910 г. (фасад)

Так, праца Ю.Кішыка, вызывае шмат пытанняў і з’яўляецца недасканалай ў доказнай базе сваіх высноў. Але панове навукоўцы, лянівыя археолагі і снабісцкія гісторыкі, паспрабуйце зрабіць штосці падобнае, так элеганскі напісанае, такога аб’ёму, такой стройнасці высноваў.

12-павярховы дом на месцы Фары Вітаўта, 10-ці павярховы на месцы дамініканскай гімназіі.
Адзін з нерэалізаваных горадабудаўнічых праектаў 1970-х гадоў

Рынкавая плошча. Рэканструкцыя. 1600 г.
Рэнесансная ратуша і познегатычная Фара Вітаўта.
Від прыкладна ад цяперашняй гасцініцы 'Нёман'

Што тычыцца аналізу графічных выяваў горада, што засталіся нам ад мінулага, то тут можна звярнуць увагу на яўныя недапрацоўкі аўтара. У першую чаргу, амаль поўнае ігнараванне гравюры Т.Макоўскага 1600 г., а таксама поўнае ігнараванне планаў Горадні пачатку XVIII ст., зробленых шведамі і рускімі. Што тычыцца гравюры Макоўскага, то аўтар тлумачыць яе невыкарыстанне найперш адсутнасцю ў яго якасных яе копій. Гэта праўда. Асабліва, калі прыняць пад увагу той факт, што яна была якасна надрукавана толькі летам 2007 г. беларускім арітэктарам У.Бачковым у часопісе “Мастацтва”. Шведскі ж і расійскі планы пачатку XVIII ст. таксама маладаступныя, хаця для даследавання такога ўзроўню яны неабходныя. З гэтага вынікаюць і відавочныя памылкі аўтара. Напрыклад, на сваіх рэканструкцыях Горадні XVI ст. ён падае, што тэрыторыя Бернардынскага кляштара была акружана мурам з вежачкамі. Такога ніколі не зафіксавалі ніякія крыніцы (толькі ў канцы XIX ст. яшчэ існавала ўязная брама ў кляштар з гарадзенскага Падола). На гравюры ж Макоўскага вельмі добра бачна, што мур ідзе не вакол кляштара, а вакол усяго горада. Гарадскія валы (а магчыма не толькі валы, але і сцены) зафіксаваны на планах 1705–1706 гадоў, што ў пэўнай меры падцвярджае малюнак Макоўскага. Даецца і канкрэтнае месцазнаходжанне гарадскіх брамаў – на вуліцы Гараднічанскай і на цяперашняй Карла Маркса ў раёне паштамту. У сп. Кішыка ж ёсць рэканструкцыі гарадскіх умацаванняў у XIV–XV ст.ст, але няма іх на XVII–XVIII ст., хаця іх навуковую рэканструкцыю можна ажыццявіць куды больш доказна.

Канцэпцыя першапачатковага гарадскога ядра ў раёне былога Рыбнага рынку (стаянка каля крамы “Крышталь” па вул. Дамініканскай) надзвычай цікавая, і яе аспрэчваць ня можам, але і даказаць яе могуць толькі грунтоўнейшыя археалагічныя раскопкі ў гэтым раёне. Але мясціна гэтая сёння пад пагрозай – па планах нашых “рэканструктараў” акурат па ёй павінен прайсці дублёр вуліцы Вялікая Траецкая.

У любым выпадку кніга надзвычай каштоўная і выкладзеным у ёй матэрыялам, і сваім узроўнем, і сваім выкананнем. Прыемна ўсведамляць, што ёсць людзі, якія так шмат увагі прысвячаюць нашаму любаму гораду. Усе гарадзенцы, якія хочуць даведацца больш пра наш горад, павінны яе прачытаць. Набыць кнігу можна ў краме “Акадэмкніга” ў Менску і ў краме “Раніца” у Гродне. Каштуе яна 35 000 рублёў.


Чытайце таксама:

24.11.2007 З’явілася выдатная кніга пра Гродна

24.10.2007 “Рэстаўрацыя” дома лекара Тальгейма па вуліцы Леніна

15.01.2007 Уладзімір Бачкоў. Невядомая нам Гародня (Бібліятэка)


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
восем пяць дзевяць два - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

Мiкола з Гароднi

22-12-2007, 20:46

Кстати, книга Юрия Никодимовича поступила в книжный на Советской, возле танка, хоть и в малом количестве.

  

Я

03-12-2007, 05:03

>а где книгу можно достать?

г. Минск, магазин "Академкнига"

  

Прохожий

26-11-2007, 15:15

Я бы сказал не "всего 1000 экземпляров", а "аж 1000 экземпляров", потому что издание в Беларуси книги тиражом в 1000 и более на довольно "узкую" тему достаточно редкое явление. Этот факт и то, что стоимость ее 35290 руб. действительно оставляет надежду на приобретение самыми любознательными читателями.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 4)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


На кручы Каложа ў задуме, адна


Апошнія блікі рахманнага дня
За вёску лясную Ласосны запалі.
На неба ўсплыў месяц, лягла цішыня,
Заслаўшы сівымі абрусамі далі.

І чутна, як ціха пяшчотна вада
Цалуе ля замка сівыя граніты.
На кручы - Каложа ў задуме, адна
Маячыць, бы прывід, смугою спавіты.

Начамі ёй сняцца мінулыя дні -
Прад ёю крыжакаў драпежныя зграі.
Мячы, бы маланкі, палаюць агні - 
Лютуе захопнік у Прынёманскім краі.

І бачыць, як лютых прыблудаў вядуць
Бялявыя воі на конях буланых.
І чуе, як трубы Гародні гудуць
У знак перамогі над госцем нязваным.

Апанас Цыхун

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Уласаў Аляксанр Мікітавіч (16 (28).08.1874 – 11.03.1941)
рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва», адзін з з заснавальнікаў выдавецтва «Наша хатка», часопісу «Саха» і «Лучынка», сябра прэзідыўму Найвышэйшай Рады БНР, арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ

Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна Глядзець


Чытайце ў Бібліятэцы

Вандроўкі па Вялікім Княстве ў 1778 годзе Вільяма Кокса. Візыт у Гродна, 13 жніўня 1778
Блог pozirk.org, 6 верасня 2007 года
Пераклад кнігі пра вандроўкі па Вялікім Княстве ў 1778 годзе Вільяма Кокса. У першай частцы гэтай кнігі – апісаньне Горадні ў жніўні 1778 году – аповед чалавека, які сустракаўся з апошнім каралём Рэчы Паспалітай, асабіста размаўляў з Тызэнгаўзам і Жылібэрам у Горадні і ўвогуле шмат цікавага піша пра Вялікае княства. Глядзець


Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"

Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі:
Я катэгарычна супраць разбурэння каштоўных гістарычных помнікаў. Дарэчы, такія “рэканструкцыі” ідуць ва ўсіх гарадах Беларусі. Я вітаю супраціўленне свядомых грамадзян. Вельмі важна не саступаць гэтаму вандалізму, нават у сённяшніх умовах несвабоды. Добрае, разумнае, справядлівае слова заўсёды дасць плён. Зерне падае не на камень, і хоць нейкая частка людзей зразумее, што так абыходзіцца са спадчынай нельга.
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль”

“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”

А.Р. Лукашэнка
з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць